ФА́НСКІЯ ГО́РЫ,
цэнтральная, найб. узнятая ч. Зераўшанскага хр., на ПнЗ Таджыкістана. Выш. да 5489 м (г. Чымтарга). Складзены пераважна з вапнякоў. Вычварныя формы рэльефу; спічастыя вяршыні, глыбокія цясніны рэк (Фандар’я і інш.). Ёсць ледавікі. Шмат высакагорных азёр (Іскандэркуль, Кулікалон і інш.). У далінах рэк трапляюцца таполя, клён, бяроза, некат. віды пладовых дрэў, глог, па схілах да 3000 м расце арча. Турызм.
т. 16, с. 318
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)